Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў

Пад такім дэвізам ў Целяханскай школе-інтернаце пачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года.
Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Нездарма нашу мову параўноўваюць з песняй салаўя, са звонам ручая. З пакалення ў пакаленне яна перадавалася і будзе перадавацца. Нашы продкі зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб наша родная мова жыла вечна. Калі хоць адзін чалавек застаўся на роднай зямлі, мова наша не загіне.
На працягу тыдня праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. Дзейнічала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, галоўнай мэтай якой была паказаць вучням мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, прывіцце любові і павагі да сваей Радзімы. З вялікай радасцю вучні прынялі ўдзел у віншавальных лістках “Пажаданні роднай мове”. Вучнямі 8 “А” класа было зроблена воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Яны пісалі словы на беларускай мове, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх. Большасць палічыла самымі дарагімі словамі “тата”, “маці”, “Радзіма”, “Айчына”, “Беларусь”.
Таксама была праведзена завочная экскурсія па памятных і знакамітых мясцінах Беларусі. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала фарміраванне духоўных каштоўнасцей сваёй Айчыны, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў; абуджэнне ў вучняў пачуцця адказнасці за захаванне і папаўненне багаццяў сваёй Радзімы; выхаванне пачуцця гонару за Беларусь, за гістарычную і культурную спадчыну. Быў паказаны відэасюжэт пра знакамітых беларусаў “Натхнёныя Бацькаўшчынай”. Гучалі літаратурныя песні на роднай мове.
А яшчэ вучні Целяханскай школы-інтерната мелі магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, таму з вялікім жаданнем і задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…” і конкурсе чытальнікаў “Чытаем вершы пра родную мову”.
У заканчэнні правядзення Тыдня роднай мовы самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы.

 

 

Разделы сайта

  • Архив новостей