Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы.

Працягваецца Тыдзень роднай мовы.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная, жывая, адметная, паэтычная. Ёю захапляюцца не толькі беларусы, але і навукоўцы ва ўсім свеце, кажучы, што па мілагучнасці яна ўступае толькі італьянскай. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

Цеплы душэўны настрой надаў сенняшні дзень, які прайшоў пад дэвізам:"Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па- беларуску". Акцыя "Пажаданні роднай мове" паказала шчырасць і неабыякавасць да лесу мовы і Радзімы нашых навучэнцаў. Пажаданні росквіту,незалежнасці, радасці, святла, міру-у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы дзеці.

20 лютага стартавала віктарына па паэме Я. Коласа "Новая зямля", а 21 лютага-віктарына "Наколькі добра я ведаю родную мову?"

   

   

Разделы сайта

  • Архив новостей